Am
Сонца неба сагравае
Dm
Цяплынёй.
G
І сланечнік расцвітае
C E7
Над зямлёй.
Am
Промні сонца на пялёстках –
Dm
Жоўты цуд.
E7
Мне так вольна і шчасліва
Am
Толькі тут.
Am
Толькі тут зямля спявае.
Dm
Больш нідзе.
G
Што ні сцежка баравая,
C E7
То вядзе
Am
Да бацькоўскага парога,
Dm
Да крыніц,
E7
Да святых і старадаўніх
Am
Камяніц.
Прыпеў:
Am
А для шчасця мне патрэбны –
Dm
Родны край і родны дом,
G
Бог у сэрцы, сонца ў небе
C E7
І сланечнік пад акном.
Am
Хай змывае пыл дарожны
Dm
Цёплы дождж!
G
Вабіць далеч нас чужая,
C E7
Ды ўсё ж:
Am
Я трымаюся за гэты
Dm
Мілы кут.
E7
Мне так вольна і шчасліва
Am
Толькі тут.
Am
Залацісты мой сланечнік
Dm
Над зямлёй
G
Дорыць лету, дорыць сэрцу
C E7
Cупакой.
Am
Пакуль з раніцы да ночы
Dm
Ён цвіце,
E7
Вецер вее, сонца грэе,
Am
Чмель гудзе.
Прыпеў:
Am
А для шчасця мне патрэбны –
Dm
Родны край і родны дом,
G
Бог у сэрцы, сонца ў небе
C E7
І сланечнік пад акном.
Am
Хай змывае пыл дарожны
Dm
Цёплы дождж!
G
Вабіць далеч нас чужая,
C E7
Ды ўсё ж:
Am
Я трымаюся за гэты
Dm
Мілы кут.
E7
Мне так вольна і шчасліва
Am
Толькі тут.